Уводзіцца адзіны нумар бюро рамонту тэлефонных ліній - 108 |
З 21 лістапада змяніўся нумар Цэнтралізаванага аўтаматызаванага бюро рамонту тэлефонных ліній сталіцы. Цяпер званіць туды трэба па кароткім нумары 108, паведамілі "Звяздзе" ў філіяле "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам". Тэлефон 108 адкрыты для абанентаў гарадской тэлефоннай сеткі і мабільных аператараў. Цэнтралізаванае аўтаматызаванае бюро рамонту тэлефонных ліній выконвае ўлік і рамонт заяў абанентаў на нездавальняльную якасць тэлефоннай сувязі, аўтаматычную праверку параметраў абаненцкіх ліній і аператыўнае выяўленне характару пашкоджанняў, кантроль выканання работ па выкараненні пашкоджанняў абаненцкіх ліній. Бюро працуе з панядзелка па пятніцу з 8 да 21 гадзіны, у суботу - з 8 да 16 гадзін. Источник: www.tut.by |

